Айцы Кармэліты Босыя ў Беларусі ўключаюцца ў ініцыятыву 2024 Пастырскага года, які праходзіць пад дэвізам «Касцёльныя рухі ў евангелізацыі Беларусі», і шчыра запрашаюць на духоўныя практыкаванні ва ўтульны рэкалекцыйны дом пры кляштары ў Мядзелі.
Распарадак рэкалекцый у 2024 годзе
- 9–11 лютага — рэкалекцыі для ўдоваў. Тэма: «Перажыванне самотнасці ў малітве».
- 10–12 мая — рэкалекцыі для бацькоў святароў. Тэма: «Асаблівасці малітвы».
- 14–16 чэрвеня — рэкалекцыі для супольнасці руху «Маргарытка».
- 23–25 жніўня — рэкалекцыі для ўдзельнікаў касцёльных рухаў і малітоўных груп.
- 16–19 верасня — рэкалекцыі для святароў.
- 15–17 лістапада — рэкалекцыі для несакраментальных сужэнстваў. Тэма: «Касцёл адкрыты для ўсіх».
Таксама ёсць магчымасць правядзення па дамоўленасці індывідуальных рэкалекцый для тых, хто хоча пабыць сам-насам з Богам і пачуць Яго ў цішыні і прасторы малітвы, захапляючыся прыгажосцю прыроды мядзельскай зямлі, шпацыруючы па беразе возера або праходзячы Крыжовым шляхам па старажытнай Мядзельскай Кальварыі, размешчанай непадалёк.
Для запісу і атрымання дакладнай інфармацыі звяртацца па тэлефоне на нумар (+viber):
+375 (44) 589 68 98 — айцец Аляксандр Стока OCD
Прыблізны план распарадку рэкалекцый
- Пятніца
- 18.00 — прыезд і размеркаванне
- 18.30 — святая Імша
- 19.30 — вячэра
- 20.30 — знаёмства з удзельнікамі рэкалекцый, арганізацыйная сустрэча, I канферэнцыя
- 21.00 — Камплета, вечаровыя малітвы
- Субота
- 7.00 — Ютрань, ранішнія малітвы
- 8.00 — святая Імша
- 9.00 — снеданне
- 10.00 — II канферэнцыя
- 11.30 — адарацыя, унутранная малітва
- 13.00 — абед
- 15.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці, III канферэнцыя, час для споведзі і духоўнай размовы
- 17.45 — Нешпары, унутраная малітвы
- 19.00 — вячэра
- 20.30 — Камплета, магчымасць адарацыі да 21.30
- Нядзеля
- 8.00 — Ютрань, унутранная малітва
- 9.00 — снеданне
- 10.30 — святая Імша
- 12.00 — падсумаванне рэкалекцый
- 13.00 — абед
У плане магчымыя змены.