Пошук

19.01.2024 11:11   Сatholicminsk.by / Catholic.by
Фота МІколы Новікава

20 студзеня, у межах Тыдня малітваў аб адзінстве хрысціянаў, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі ўзначаліць экуменічнае набажэнства ў катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску.

У супольнай малітве, да якой далучыцца таксама Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч, возьмуць удзел прадстаўнікі традыцыйных хрысціянскіх канфесій нашай краіны.

Экумэнічнае набажэнства распачнецца ў 19.15, пасля святой Імшы на 18.30.

Прамая трансляцыя набажэнства будзе даступная на партале Catholic.by.

Тыдзень малітваў аб адзінстве хрысціянаў праходзіць ва ўсім свеце з 18 па 25 студзеня.

Дэвізам сёлетняга экуменічнага тыдня сталі словы з Евангелля паводле Лукі: «‎Любі Пана Бога твайго <…>, а бліжняга свайго, як самога сябе» (Лк 10, 27).

Матэрыялы для экуменічных малітваў былі падрыхтаваныя экуменічнай супольнасцю з Буркіна-Фасо, якую каардынуе супольнасць Chemin Neuf — «Новы шлях», і зацверджаны Сусветнай радай Цэркваў і ватыканскай Дыкастэрыяй спрыяння хрысціянскаму адзінству.

Абноўлена 20.01.2024 13:13
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця