Пошук

18.01.2024 11:01   Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзii

Фота: Grodnensis.by

20 студзеня ў гродзенскай катэдральнай базыліцы святога Францішка Ксавэрыя пройдзе экуменічнае набажэнства з удзелам прадстаўнікоў розных хрысціянскіх канфесій у межах Тыдня малітваў аб адзінстве хрысціянаў.

Узначаліць набажэнства біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

Пачатак у 18.00

Традыцыйна Тыдзень малітваў аб адзінстве хрысціянаў праходзіць ва ўсім свеце з 18 па 25 студзеня. Дэвізам сёлетняга экуменічнага тыдня сталі словы з Евангелля паводле Лукі: «‎Любі Пана Бога твайго <…>, а бліжняга свайго, як самога сябе» (Лк 10, 27).

Матэрыялы для экуменічных малітваў былі падрыхтаваны экуменічнай супольнасцю з Буркіна-Фасо, якую каардынуе супольнасць Chemin Neuf, і зацверджаны Сусветнай радай Цэркваў і Дыкастэрыяй спрыяння хрысціянскаму адзінству.

Абноўлена 19.03.2024 10:03
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.