17 студзеня Хрысціянскі сацыяльны цэнтр дабрачыннай місіі Добрага Самараніна ў Мінску запрашае католікаў і праваслаўных на сустрэчу пад назвай «Калядуем разам».
Мерапрыемства аб’яднае вернікаў каталіцкага і праваслаўнага веравызнання, каб хрысціяне маглі сумесна праславіць Бога, спяваючы калядкі.
Расклад
- 17.00 — святая Імша
- 17.30 — супольнае калядаванне
Адрас: Хрысціянскі сацыяльны цэнтр, вул. Серафімовіча, 19 (станцыя метро «Пралетарская»).