Пошук

10.01.2024 09:42   Catholic.by
Ілюстрацыйная выява: DeAgostini/Getty

З 19 па 21 студзеня ў Воршы пройдзе біблійны курс «Эмаўс», удзельнікі якога глыбей пазнаюць Божае слова.

Гэты курс — не рэкалекцыі, а, хутчэй, заняткі па вывучэнні Бібліі.

Акрамя лекцый, на курсе ёсць таксама практыка малітвы Божым словам. Курс прызначаны найперш для працы па вывучэнні Бібліі, таму неабходна мець з сабой усё тое, што бяруць студэнты на заняткі (Біблію, сшытак).

Інфармацыя для ўдзелу

  • Пажадана, каб удзельнікі перад пачаткам курсу прачыталі ў Старым Запавеце Кнігу прарока Ісаі.
  • Пачатак у пятніцу ў 18.00, заканчэнне ў нядзелю ў 17.30.
  • Запіс абавязковы і працягваецца да 17 студзеня, тэлефон: +375 (33) 661 21 47
  • Адрас: г. Орша, вул. Савецкая, 6

Адказныя за курс: доктар біблійнай тэалогіі Уладзіслаў Валаховіч і ксёндз Ілля Саўчанка МІС.

Абноўлена 16.01.2024 12:08
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа