З 26 снежня 2023 года да 15 студзеня 2024 года ў Мінску будзе праходзіць традыцыйны святочны фестываль духоўнай музыкі «Калядныя вечары на Залатой Горцы».
Зімовы Залатагорскі фестываль — значная падзея ў культурным і рэлігійным жыцці сталіцы. Усе канцэрты адбываюцца ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску.
Праграма
- 26 снежня, аўторак
Парафіяльны хор «Verum cantus»
Мастацкі кіраўнік — Яніна Хвалько
Пачатак у 20.00 - 28 снежня, чацвер
Вечар арганнай музыкі
Ганна Горбач (арган, Беларусь/Расія)
У праграме: Д. Букстэхудэ, Ё.С. Бах, Ф. Ліст, Ж. Ален
Пачатак у 20.00 - 29 снежня, пятніца
Народны хор ветэранаў працы «Славянскі сувенір»
У праграме: традыцыйныя калядкі, творы Э. Элгара, А. Архангельскага, К. Сен-Санса, Ф. Грубера і інш.
Пачатак у 19.30 - 30 снежня, субота
Ансамбль скрыпачоў «Капрыс» Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Глінкі
Мастацкі кіраўнік — Галіна Арабей
Аляксандра Галубцова (арган)
Лідзія Нарыжнова (арган)
У праграме: А. Вівальдзі, Г.Ф. Тэлеман, Ф. Крэйслер, Г.Ф. Гендэль, Э. Вітакр
Пачатак у 20.00 - 11 студзеня, чацвер
Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь Акадэмічны хор Белтэлерадыёкампаніі (дырыжор Андрэй Саўрыцкі)
Віктар Кісцень (арган)
У праграме: А. Вівальдзі, Ф. Мендэльсон, А. Саўрыцкі, Г. Гарэлава, Ф. Міладоўскі, беларускія калядныя канты
Пачатак у 20.00 - 13 студзеня, субота
Брас-квінтэт Сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі «Radiobrass»
Віктар Кісцень, арган
У праграме: Г.Ф. Гендэль, Ё.С. Бах, Г. Холст, апрацоўкі калядных харалаў
Пачатак у 20.00 - 15 студзеня, панядзелак
Літургічны хор «Голас душы»
Мастацкі кіраўнік і дырыжор — Таццяна Гажэўская-Пешак, канцэртмайстры — Аляксандра Машуціна і Марыя Новікава
У праграме: К. Джэнкінс, Вангеліс, К. Сен-Санс, Ф. Нававейскі, Ю. Свідэр, Ф. Грубер, А. Атрашкевіч, А. Безенсон, беларускія калядкі
Пачатак у 20.00
Месца: Мінскі касцёл Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха).
Адрас: праспект Незалежнасці, 44 А (станцыя метро «Плошча Перамогі», за Палацам мастацтваў).