Пошук

13.12.2023 10:25   Catholic.by
Фота Міколы Новікава

У чацвер 14 снежня ў мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі пройдзе пастырская сустрэча біскупаў, прэзбітэраў, дыяканаў і кансэкраваных асоб Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Узначаліць сустрэчу Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.

У сходзе возьме ўдзел Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч, які ўзначаліць цэлебрацыю святой Імша а 12-й гадзіне і прамовіць гамілію.

Падчас гэтай перадкаляднай сустрэчы яе ўдзельнікі па традыцыі падзеляцца аплаткай.

Пачатак а 11-й гадзіне.

Абноўлена 13.12.2023 14:32
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.