25 лістапада ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры ў Мінску ўпершыню ў Беларусі пройдзе хрысціянская IT-канферэнцыя.
Назва канферэнцыі — «IT for Сhrist» — « IT (інтэрнэт-тэхналогіі) для Хрыста».
Арганізатары канферэнцыі запрашаюць да ўдзелу ўсіх хрысціянаў, звязаных са сферай IT, лічбавых тэхналогій, медыя, якія хочуць атрымаць новыя веды, пазнаёміцца з новымі людзьмі, а, магчыма, і стварыць свой праект, які будзе працаваць на хвалу Бога.
Канферэнцыя скіравана на стварэнне хрысціянскай IT-супольнасці, пляцоўкі для новых праектаў для Касцёла і евангелізацыі.
Праграма
- 10.00 – святая Імша
- 11.00 – рэгістрацыя
- 11.30 – канферэнцыя «Відэагульні: шкода і / або карысць?» – Раман Сердзюкоў
- 12.30 праца ў групах: «Незгаральны куст: прафілактыка эмацыйнага выгарання» – Іван Пузанаў
- 13.30 – абед
- 15.00 – канферэнцыя «Як зрабіць даступны для бабулі праект? Узлёты і падзенні Іmsha.by» – Андрэй і Віктар Місан
- 16.00 – дыскусійная панэль «Запуск лічбавага / медыя хрысціянскага праекта»
- 17.00 – інтэлектуальны высілак
Рэгістрацыя абавязковая, зарэгістравацца можна на сайце it4christ.by>>>
Колькасць удзельнікаў абмежаваная. Удзел бясплатны, арганізатары будуць удзячныя за ахвяраванні.
Месца правядзення: Хрысціянскі сацыяльны цэнтр, г. Мінск, вул. Серафімовіча, 19
Інстаграм: itforchrist>>>
Арганізатары
- Ксёндз Яўген Шымановіч, да семінарыі працаваў у лічбавай сферы
- Андрэй Місан, сузаснавальнік праекта Іmsha.by, бацька трох сыноў
- Даша Шур, мэнаджэр, суарганізатар хрысціянскага фестываля-рэкалекцый NOVAFEST