З 3 па 5 лістапада ў кляштары францішканаў пры касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Удзеле (Віцебская дыяцэзія, Глыбоцкі дэканат) пройдуць дні духоўнага аднаўлення «Weekend (ўік-энд) з Марыяй».
Тэма: «RED FLAGS (англ.: „чырвоныя сцяжкі“, папярэджанне аб небяспецы) у духоўным жыцці».
Запрошаныя госці — айцец Лех Баханэк OFMConv і Людміла Падлепенка.
ПРАГРАМА
Пятніца, 3 лістапада
- ад 19.00 — рэгістрацыя
- 21.00 — пачатак WM
- супольны вечар
- уводзіны ў тэму
- Камплета
- 23.30 — спачынак
Субота, 4 лістапада
- 8.30 — Ютрань
- 9.00 — снеданне
- 10.00 — канферэнцыя І
- 11.00 — Святая Імша з актам прысвячэння сябе Беззаганнаму Сэрцу Марыі
- 12.30 — абед
- рэкрэацыя (вольны час)
- 15.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці
- канферэнцыя ІІ
- 16.30 — сустрэча з госцем (сведчанне, пытанні і адказы, размовы)
- 18.00 — Нешпары
- 18.30 — вячэра
- 19.30 — дзяленне ў групах
- 20.00 — Адарацыя праслаўлення з малітвай аздараўлення душы і цела
- споведзь
- 21.00 — вечар талентаў
- 23.00 — спачынак
Нядзеля, 5 лістапада
- 8.30 — Ютрань
- 9.00 — снеданне
- 9.45 — падсумаванне WM
- 11.00 — святая Імша
- абед
- раз’езд каля 14-й гадзіны
Кошт: добраахвотнае ахвяраванне.
З сабой трэба мець:
- ружанец
- нататнік
- ручку
- зручныя тэпцікі
- цёплае адзенне (у касцёле можа быць холадна)
З пытаннямі можна звяртацца праз сацыяльную сетку Instagram або па тэл.: +375 (29) 772 56 78 — айцец Віктар.
Гэта ужо другая сустрэча ў бягучым сезоне дзён духоўнага аднаўлення «Weekend (ўік-энд) з Марыяй». Першая адбылася ў кастрычніку.