З 10 па 12 лістапада ў рэкалекцыйным доме айцоў кармэлітаў босых у Мядзелі (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) пройдуць рэкалекцыі на тэму «Умова добрай малітвы паводле святой Тэрэзы ад Езуса».
Айцы кармэліты босыя з Мядзела запрашаюць усіх, хто жадае паглыбляць адносіны з жывым Богам, на лістападаўскія рэкалекцыі.
Пачатак 10 лістапада ў пятніцу вечарам а 18-й гадзіне.
Атрымаць больш дакладную інфармацыю і запісацца на рэкалекцыі можна па тэл.:
- +375 (44) 589 68 98 — айцец Аляксандр Стока