Пошук

13.09.2023 10:22   Catholic.by

У суботу 16 верасня ў вёсцы Несутычы, што пад Навагрудкам (Гродзенская дыяцэзія), адбудзецца ўрачыстае благаслаўленне старадаўняй мураванай барочнай капліцы Святога Крыжа.

Абрад благаслаўлення здзейсніць Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі.

Малітва распачнецца ў 15.00, у гадзіну Божай Міласэрнасці.

Прыдарожная капліца ў Несутычах вядомая тым, што ў ёй захавалася ўнікальнае разблёнае Укрыжаванне, якое спецыялісты датуюць XVІII стагоддзем. Нядаўна была праведзена рэстаўрацыя твору сакральнага мастацтва, а таксама адноўлена сама капліца.

Фота: Мир24

На ўрачыстасць благаслаўлення старадаўняга месца культу пасля аднаўлення запрошаны шматлікія госці. Набажэнства ўпрыгожыць спевам дыяцэзіяльны хор Cantate Domino з Гродна.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця