Пошук

07.09.2023 09:55   Catholic.by

8 і 10 верасня ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі (Астравецкі дэканат) адзначаць адпустовую ўрачыстасць Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі.

Па традыцыі ў Гудагаі адзначаюцца тры адпусты: Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі (31 мая), Маці Божай Гудагайскай (Шкаплернай, 16 ліпеня) і Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі (8 верасня).

З нагоды восеньскага фэсту запланаваны адпустовыя святыя Імшы і Эўхарыстычная працэсія, а таксама Крыжовы шлях на самай вялікай у Беларусі Кальварыі.

Праграма святкавання

  • 8 верасня, пятніца
    • 12.00 – адпустовая святая Імша (на польскай мове)
    • 18.00 – адпустовая святая Імша (на беларускай мове), Эўхарыстычная працэсія
  • 10 верасня, нядзеля
    • 11.30 – нядзельная святая Імша і Крыжовы шлях на Кальварыі

Айцы кармэліты босыя, якія нясуць служэнне ў Гудагайскім санктуарыі ад імя мясцовых парафіянаў шчыра запрашаюць усіх ахвотных да ўдзелу ў святкаванні.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.