Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах сардэчна запрашае ўсіх ахвотных на Дзень адчыненых дзвярэй, які навучальная ўстанова правядзе 26 жніўня.
Знаёмства з баранавіцкім каледжам будзе праходзіць з 10.00 да 13.00 па адрасе: Дом Святой Тройцы, вул. Тараса Шаўчэнкі, 6.
У праграме:
- Экскурсія па навучальным комплексе.
- Інфармацыя аб парадку паступлення, праграмах, якія вывучаюцца ў каледжы і ўмовах навучання.
- Наведванне Музея Бібліі, створанага пры каледжы.
- Сустрэча з дырэктарам каледжа, выкладчыкамі, студэнтамі і выпускнікамі пры кубку гарбаты.
Даведкі па тэлефонах:
- +375 (16) 367 64 19 (стацыянарны)
- +375 (29) 513 57 92 (МТС)
- +375 (29) 644 26 05 (А1)
Ніжэй прапануем фотарэпартаж з жыцця каледжа, заснаванага кардыналам Казімірам Свёнткам.