Пошук

04.08.2023 05:55   Catholic.by

У суботу 5 жніўня ў Нацыянальным санктуарыі ў Будславе адбудзецца першая сустрэча ў межах малітоўнай падрыхтоўкі да прысвячэння Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і ўсяго Каталіцкага Касцёла ў Беларусі Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса.

Гэтая падрыхтоўка адбываецца ў абвешчаны Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім арцыбіскупам Юзафам Станеўскім Год падзякі Маці Божай за Яе апеку і атрыманыя ласкі.

Цыкл прысвечаных гэтаму духоўных мерапрыемстваў распачне ў Нацыянальным санктуарыі арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч.

Сустрэча, за арганізацыю якой адказваюць духавенства і вернікі Бабруйскага дэканату Мінска-Магілёўскай архідыяэзіі, у адпаведнасці з планам падрыхтоўкі будзе прысвечана першай Божай запаведзі.

Трансляцыя сустрэчы даступная анлайн на You-Tube канале Нацыянальнага санктуарыя ў Будславе.

Праграма

  • 10.30 – прыезд у Нацыянальны санктуарый; прывітанне пілігрымаў
  • 11.00 – выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту
    • набажэнства перапрашэння Беззаганнага Сэрца Марыі
    • Фацімскі Ружанец, споведзь
  • 12.00 – святая Імша
  • 13.30 – супольны пасілак
  • 14.15 – канферэнцыя на тэму першай Божай запаведзі
    • перапрашэнне Найсвяцейшага Сэрца Езуса за парушэнне гэтай Божай запаведзі
  • 15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці
    • благаслаўленне вады і рэлігійных рэчаў
    • інтэрактыўны адпачынак
  • 17.00 – благаслаўленне на вяртанне
Абноўлена 07.08.2023 14:06
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця