У сувязі з пачаткам малітоўнай падрыхтоўкі да прысвячэння Мінска-Магілёўскай мітраполіі Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, а таксама Годам падзякі Маці Божай Будслаўскай, выдавецтва «Pro Christo» падрыхтавала адпаведныя дапаможныя матэрыялы для выкарыстання ў парафіях.
У адпаведнасці з Пасланнем і Распараджэннем Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага ад 16 чэрвеня, з 3 жніўня 2023 года да 6 ліпеня 2024 года — Будслаўскай урачыстасці — ва ўсіх парафіях Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі неабходна правесці падрыхтоўку, рэалізаваўшы адпаведную душпастырскую праграму паводле прапанаванага ў Распараджэнні плану.
- У кожны першы чацвер месяца (у кожнай парафіі) неабходна цэлебраваць святую Імшу ў інтэнцыі пакліканняў да святарства і кансэкраванага жыцця. Неабходна правесці адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту (мінімум 30 хвілін, каб была магчымасць атрымаць адпуст пры звычайных умовах) і набажэнства ў інтэнцыі святароў (у тым ліку памерлых), а таксама ў інтэнцыі пакліканняў да святарства і кансэкраванага жыцця (тэксты для правядзення ТУТ>>>).
- У кожную першую пятніцу месяца (у кожнай парафіі) неабходна правесці набажэнства перапрашэння Найсвяцейшага Сэрца Езуса за парушэнне адной Божай запаведзі (пажадана заахвоціць вернікаў да прыняццця святой Камуніі ў інтэнцыі перапрашэння Найсвяцейшага Сэрца Езуса). Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (мінімум 30 хвілін), прысвечаная перапрашэнню Найсвяцейшага Сэрца Езуса (тэксты для правядзення ТУТ>>>). Малітвы да Сэрца Езуса. Малітвы ў інтэнцыях Святога Айца.
- У кожную першую суботу месяца (у кожнай парафіі) неабходна правесці набажэнства перапрашэння Беззаганнага Сэрца Марыі (тэксты для правядзення ТУТ>>>). Пажадана заахвоціць вернікаў да прыняцця святой Камуніі ў інтэнцыі перапрашэння Беззаганнага Сэрца Марыі). Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (мінімум 30 хвілін), прысвечаная перапрашэнню Беззаганнага Сэрца Марыі. Фацімскі Ружанец. Пілігрымка ў Будслаў (вызначаны дэканат).
У межах гэтай праграмы прапанаваныя матэрыялы, якія датычацца набажэнстваў у першы чацвер месяца, першую пятніцу і суботу. Парадак інтранізацыі для прысвячэння сям’і ці супольнасці Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса будзе дададзены пазней. Рыхтуюцца выданні з тэкстамі вышэйзгаданых набажэнстваў на ўсе месяцы (жнівень 2023 – чэрвень 2024), якія павінны выйсці з друку на пачатку верасня.
Матэрыялы для друку
- Тэксты для набажэнстваў
- Дапаможныя матэрыялы