5 жніўня адбудзецца ХХI пешая пілігрымка ў дыяцэзіяльны санктуарый Пана Езуса Журботнага ў Росі (Гродзенская дыяцэзія, Ваўкавыскі дэканат).
Як адзначаецца на партале Grodnensis.by, ужо другі год запар пілігрымка выйдзе не з Гродна, а з Вялікіх Эйсмантаў і працягнецца не два дні, як раней, а адзін. Яе маршрут наступны: Вялікія Эйсманты – Рэпля – Рось.
Дэвіз сёлетняй пілігрымкі: «Імкніцеся да спакою з усімі і да святасці» (Гбр 12, 14).
Пілігрымка распачнецца малітвай у касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Яна Непамука ў Вялікіх Эйсмантах.
Да ўдзелу ў пілігрымцы запрашаюцца ўсе ахвотныя.
- Запіс анлайн да 4 жніўня па спасылцы ТУТ>>
Падрабязная інфармацыя па тэлефоне:
+ 375 (29) 784 05 72 – ксёндз канонік Юрый Марціновіч, кіраўнік пілігрымкі
Праграма пілігрымкі
- 7.00 – ад’езд на аўтобусе з плошчы Савецкай у Гродне (прыпынак крама «Баторыя»)
- 8.00 – ранішнія малітвы ў касцёле ў Вялікіх Эйсмантах (адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту)
- 11.40 – абед
- 17.15 – уваход у санктуарый, адкрыццё фігуры Езуса Журботнага
- 17.50 – падрыхтоўка да святой Імшы
- 18.00 – святая Імша
- 20.30 – вяртанне на аўтобусе ў Гродна.
Тых, хто жадае даехаць на аўтобусе з Гродна да Вялікіх Эйсмантаў, а потым з Росі вярнуцца ў Гродна, арганізатары просяць абавязкова ўказаць гэта падчас запісу ў пілігрымку.