Пошук

20.07.2023 10:44   Тэкст і фота: Віктар Ведзень / Catholic.by

У суботу 22 ліпеня ў парафіі святой Марыі Магдалены ў Новалукомлі (Віцебская дыяцэзія, Лепельскі дэканат) адзначаць адпустовую ўрачыстасць, а таксама дзве гадавіны: 25-годдзе з моманту афіцыйнай рэгістрацыі парафіі і 20-годдзе з часу будаўніцтва касцёла.

Ва ўрачыстасцях возьмуць удзел Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч і Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі.

Праграма святкавання

  • 14.30 – Марыйны канцэрт у касцёле з удзелам хора парафіі Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) у Мінску «Залатая горка»;
  • 15.00 – благаслаўленне крыжа пры касцёле святой Марыі Магдалены;
  • 15.15 – урачыстая святая Імша з падзякай Богу за 25-годдзе з часу афіцыйнай рэгістрацыі парафіі і 20-годдзя святыні ў Новалукомлі.

Падчас святой Імшы, цэлебрацыю якой узначаліць біскуп Касабуцкі, іерархі ўдзеляць групе мясцовых вернікаў сакрамэнт канфірмацыі.

Пасля набажэнства гасцей чакае пачастунак і святочны канцэрт, на якім выступяць салістка Дзяржаўнага акадэмічнага ансамбля танца Беларусі Валянціна Альшанская, заслужаны артыст Беларусі, лаўрэат прэміі «За духоўнае адраджэнне» Алег Сямёнаў і гурт «Дразды».

Напярэдадні свята ў Новалукомль прыбудуць спісы абразоў Найсвяцейшай Панны Марыі, якія ўжо больш за два гады перэгрынуюць па парафіях Беларусі. Нядаўна збор ікон знаходзіўся ў Ватыкане, а ў Новалукомль будзе дастаўлены з касцёла ў райцэнтры Чашніках.

Мясцовыя вернікі разам са сваім пробашчам ксяндзом Мікалаем Ліпскім запрашаюць усіх ахотных да ўдзелу ў парафіяльнай урачыстасці.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця