Пошук

19.07.2023 10:45   Алена Казловіч / Catholic.by

29 ліпеня парафія святога Казіміра ва Уселюбе (Гродзенская дыяцэзія, Навагрудскі дэканат) будзе вітаць удзельнікаў фестывалю-рэкалекцый NOVAFEST 2023.

Актыўна і плённа ідзе падрыхтоўка да трэцяга па ліку фестывалю, тэмай якога з’яўляецца адзінства. Глыбокі сэнс цытаты з Евангелля «Адно ёсць цела і адзін дух” (Эф 4, 4) будуць раскрываць спікеры: айцец Віталь Слука SP (г. Ліда), ксёндз Яўген Шымановіч (г. Орша), сястра Ігнацыя Чаеўская (г. Баранавічы). Прабачэнне — важная ўмова еднасці, таму падчас фестывалю-рэкалекцый арганізатары запрашаюць на Крыжовы шлях прабачэння.

У гэтым годзе для малодшых удзельнікаў будзе арганізавана дзіцячая зона (настольныя гульні на свежым паветры, майстар-класы, казкі з мяккімі цацкамі і іншае). Таксама дзяцей чакае квэст «Гадзінка з Марыяй» на падставе Марыйных аб’яўленняў. Дзеці даведаюцца пра асаблівасці кожнага з аб’яўленняў, парадуюць Марыю добрымі словамі і ўчынкамі, праявяць спрыт і кемлівасць падчас конкурсаў. Напрыканцы квэста — салодкі сюрпрыз.

Рыхтуюцца новыя паштоўкі для «Казіміраўскай пошты», на якіх будуць размешчаны выявы малюнкаў дзяцей, прадстаўленых на конкурс, што быў абвешчаны ў чэрвені.

Арганізатары просяць усіх, хто плануе зарэгістравацца, але яшчэ гэтага не зрабіў, не адкладаць рэгістрацыі на апошні тыдзень, а запоўніць рэгістрацыйную форму ці патэлефанаваць да 23 ліпеня.

Праграма

  • 10.00 – рэгістрацыя ўдзельнікаў
  • 11.00 – святая Імша
  • 13.00 – канферэнцыя: «Адно цела і адзін дух» (кс. Яўген Шымановіч)
  • 14.00 – адпачынак, асабісты час, абед
  • 14.45 – Вяночак да Божай Міласэрнасці і праслаўленне спевамі
  • 15.15 – квэст для дзяцей
  • 15.30 – канферэнцыя: «Адзінства — дар Міласэрнага Айца» (с. Ігнацыя Чаеўская)
  • 16.30 – сведчанні
  • 18.30 – Крыжовы шлях прабачэння
  • 20.00 – адарацыя; Ружанец; малітва аздараўлення
  • 21.30 – благаслаўленне

Для ўдзелу ў фестывалі неабходна зарэгістравацца

Адрас: Касцёл святога Казіміра, вул. Чырвонаармейская 20, аг. Уселюб, Навагрудскі р-н, Гродзенская вобл.

Арганізатары прапануюць даезд па маршрутах Мінск–Уселюб–Мінск, Гродна–Уселюб–Гродна.

Сачыць за навінамі фестывалю-рэкалекцый можна ў інстаграм ТУТ>>>

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа