У суботу 15 ліпеня ў парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса і Маці Божай Фацімскай у Лельчыцах (Пінская дыяцэзія, Мазырскі дэканат) адбудзецца набажэнства на ўшанаванне святой Цэцыліі.
З гэтай нагоды ў лельчыцкім касцёле прагучаць рэлігійныя і класічныя творы арганнай музыкі ў выкананні Ганны Лабкоўскай, арганісткі з парафіі Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску.
- Пачатак у 17.00
Адрас:
касцёл Найсвяцейшага Сэрца Езуса і Маці Божай Фацімскай,
г.п. Лельчыцы, вул. Астроўскага, 33
- Даведкі па тэл.: +375 (29) 236 63 81
Пробашч парафіі ў Лельчыцах ксёндз Віталь Мысонаў ад імя мясцовых вернікаў шчыра запрашае да ўдзелу ўсіх ахвотных.