Айцы кармэліты босыя з Мядзела (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) разам з парафіяльнай супольнасцю запрашаюць на сёлетнюю ўрачыстасць Маці Божай Шкаплернай, галоўнай апякункі Ордэна і мядзельскай парафіі.
Святкаванне ўрачыстасці распачынаецца ўвечары ў суботу.
- 15 ліпеня
- 18.00 — святая Імша на заканчэнне навэнны. Цэлебрацыю ўзначаліць Рэгіянальны Вікарый Кармэлітаў босых у Беларусі айцец Пётр Фраштэнга OCD.
- 19.00 — Крыжовы шлях на мядзельскай Кальварыі.
- 16 ліпеня
- 11.00 — галоўная адпустовая Імша. Цэлебрацыю ўзначаліць новапрызначаны пробашч парафіі ў Мядзелі айцец Аляксандр Стока OCD.
- Пасля Імшы ўсе ахвотныя змогуць прыняць з рук кармэлітаў босых шкаплер Найсвяцейшай Панны Марыі.
Айцы кармэліты босыя шчыра запрашаюць на святкаванне адпустовай урачыстасці на мядзельскай гары Кармэль.