Пошук

21.06.2023 11:44   Паводле: Waladarka.by / Catholic.by
Фота: waladarka.by

З 14 па 19 жніўня пры парафіі Нараджэння Маці Божай у Браславе (Віцебская дыяцэзія) будзе праводзіцца летняя школу касцёльнага спеву.

Як адзначаецца на сайце браслаўскага санктуарыя Маці Божай Валадаркі азёраў Waladarka.by, курс літургічнай музыкі прызначаны для людзей, якія жадаюць выконваць музычнае служэнне падчас святой Імшы. Курс будзе ўключаць заняткі з тлумачэннем сэнсу літургіі ў цэлым, парадку і значэння паасобных частак святой Імшы, прынцыпаў правільнага падбору рэпертуару для літургіі.

Арганізатары запрашаюць узяць удзел у тыдні касцёльнай музыкі ўсіх, хто жадае праслаўляць Бога згодна з заклікам святога Аўгустына: «Спявай голасам, спявай сэрцам, спявай вуснамі, спявай жыццём».

Мастацкі кіраўнік: дацэнт Уладзімір Неўдах.

У праграме школы:

  • пастаноўка голасу для харыстаў і кантараў;
  • супольны харавы спеў;
  • тэорыя і практыка касцёльнага спеву;
  • арганнае суправаджэнне.

Да ўдзелу арганізатары запрашаюць усіх, каму падабаецца касцёльны спеў і музыка.

  • Рэгістрацыя ўдзельнікаў 14 жніўня ад 15-й гадзіны (будынак насупраць касцёла).
  • Пачатак заняткаў а 17-й гадзіне.

Удзельнікі атрымаюць неабходны нотны матэрыял. Арганізатары забяспечваюць начлегі і харчаванне.

  • Па пытаннях удзелу і запісу звяртацца не пазней за 7 жніўня па тэл.:
    +375 (29) 715 73 42 – Іна Сапун (Telegram, WhatsApp)
    або на e-mail: agniinna@mail.ru
Абноўлена 22.06.2023 10:12
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа