Рух сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame запрашае хрысціянскія сем’і узяць удзел у сёлетняй пешай сямейнай пілігрымцы ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай.
Пілігрымка аднадзённая, выходзіць 30 чэрвеня а 10-й гадзіне з вёскі Пузыры Мядзельскага раёна.
Шлях складае каля 15 км.
Праграма пілігрымкі
- 10.00 – рэгістрацыя ўдзельнікаў пілігрымкі
- 11.00 – выхад пілігрымкі; спевы
- 11.50 – канферэнцыя «Цудадзейны медалік»
- 12.30 — Ружанец у інтэнцыях кожнай сям’і
- 13.00 — абед; адпачынак
- 14.30 — спевы
- 15.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці.
- 15.20 — сведчанні; спевы
- 16.00 — канферэнцыя «Быць у Тваіх руках»
- 16.30 — Акт прысвячэння сям’і Найсвяцейшай Панне Марыі
- 17.00 — урачысты уваход у Будслаў пад гімн Маці Божай Мagnificat
Традыцыйна арганiзатары пiлiгрымкi заклiкаюць запрасiць у дарогу бабуль i дзядуляў і звяртаюць увагу на тое, што будзе пастаяннае транспартнае і медыцынскае суправаджэнне.
- Запісацца ў пiлiгрымку можна на сайце Руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame ТУТ>>>
Тэлефон для даведак: +375 (44) 719 82 43 — Алiна і Максім Угорыч