З 28 па 30 чэрвеня пройдзе пешая пілігрымка з Паставаў (Віцебская дыяцэзія) у Будслаў.
Арганізацыяй трохдзённай пілігрымкі на ўрачыстасць Маці Божай Будслаўскай займаюцца ксяндзы з законніцкай супольнасці сэрцанаў, якія нясуць служэнне ў пастаўскай парафіі святога Антонія Падуанскага і Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі.
Арганізатары запрашаюць у супольны шлях да Маці Божай усіх, хто мае фізічныя сілы на трохдзённую пешую дарогу, жадае маліцца, паслухаць цікавыя канферэнцыя, а таксама знайсці новых сяброў.
Падрабязная інфармацыя і запіс па тэл.:
+375 (33) 672 75 36 – кс. Эдуард Сінкевіч SCІ