У суботу 27 мая ў касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў Брэсце (Пінская дыяцэзія) адбудзецца ўрачыстасць у гонар Маці Божай Брэсцкай.
Цудадзейны абраз Маці Божай Брэсцкай стаў першым у сучаснай гісторыі Касцёла на Беларусі Марыйным абразом, каранаваным папскімі каронамі.
Праграма ўрачыстасці
- 10.00 – грэка-каталіцкае набажэнства Акафіст да Найсвяцейшай Багародзіцы;
- 12.00 – святая Імша. Цэлебрацыю ўзначаліць Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч;
- 13.30 – канцэрт арганнай музыкі: Ірына Арлоўская (Мінск).
Падчас святой Імшы прадстаўнік Папы Францішка ў нашай краіне благаславіць вуглавы камень пад будаўніцтва касцёла святога Казіміра, які ўзводзіцца ў Вульцы — паўднёва-заходнім мікрараёне Брэста.
Калісьці ў Брэсце пры езуіцкім калегіюме існаваў касцёл Езуса і святога Казіміра, знішчаны ў 1840-х гадах. Новая святыня стане таксама ўшанаваннем памяці кардынала Казіміра Свёнтка, які ў 1996 годзе увянчаў папскімі каронамі цудадзейны абраз Маці Божай Брэсцкай.
У спецыяльным Паведамленні біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка заахвоціў усіх святароў, кансэкраваных асоб і свецкіх вернікаў Пінскай дыяцэзіі ўзяць удзел ва ўрачыстасці Маці Божай Брэсцкай.