Салезіянская моладзевая евангелізацыйная пілігрымка вырушыць са Смаргоні (Гродзенская дыяцэзія) 25 чэрвеня і 30 чэрвеня прыйдзе ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай.
За шэсць дзён пілігрымкі яе ўдзельнікі пешкі пераадолеюць 105 кіламетраў і возьмуць удзел у традыцыйным Будслаўскім фэсце.
Арганізатары адзначаюць, што ў дарозе пілігрымы будуць жывымі сведкамі Хрыста, евангелізуючы тых людзей, якіх сустрэнуць, паўдзельнічаюць у рэкалекцыях, будуць працаваць у групах, убачаць прыгожыя краявіды нашай бацькаўшчыны і, канечне, занясуць свае інтэнцыі да Маці Божай Будслаўскай.
Да ўдзелу ў Салезіянскай моладзевай евангелізацыйнай пілігрымцы дапускаюцца асобы ва ўзрсце ад 14 да 35 гадоў, якім стан здароўя дазваляе ісці пешшу шэсць дзён запар.
З сабой неабходна мець: зручны абутак, заплечнік, рэчы асабістай гігіены, посуд, спальнік, дажджавік, намёт ці месца ў намёце сябра.
Асаблівым чынам арганізатары нагадваюць пра сціплы стыль адзення падчас пілігрымкі.
- Для ўдзелу ў пілігрымцы неабходна да 15 чэрвеня ўключна прайсці анлайн-рэгістрацыю па спасылцы ТУТ>>>
Па арганізацыйных пытаннях можна звяртацца па тэл.:
+375 (29) 122 32 44 – кс. Алег Каралёў SDB