3 чэрвеня, у першую суботу месяца, пры францішканскім кляштары ў Івянцы (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Валожынскі дэканат) адбудзецца агульнабеларуская сустрэча ўдзельнікаў Рыцарства Беззаганнай.
Рыцарства Беззаганнай (Militia Immaculatæ) — Марыйны касцёльны рух, створаны ў кастрычніку 1917 года святым Максімільянам Марыяй Кольбэ.
Мэта Рыцарства — навяртанне грэшнікаў, а таксама асвячэнне душаў вернікаў праз заступніцтва Беззаганнай.
Для дасягнення гэтай мэты ўдзельнікі руху прысвячаюць сябе служэнню Панне Марыі, каб Яна праз сваіх «рыцараў» уздзейнічала на іншых людзей.
Праграма сустрэчы
(могуць адбыцца невялікія змены)
- 10.45 – прыезд
- 11.00 – Ружанец перапрашэння Беззаганнага Сэрца Марыі перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам
- 12.00 – святая Імша з Актам прысвячэння сябе Беззаганнай паводле святога Максімільяна Марыі Кольбэ
- 13.15 – перапынак на каву і пачастунак
- 14.00 – канферэнцыя
- 14.45 – чэрвенскае набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Езуса
- 15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці
- 15.20 – перапынак на каву / гарбату
- 15.40 – круглыя сталы
- 16.40 – падвядзенне вынікаў працы ў групах
- 17.00 – экскурсія па касцёлах (Івянец: святога Міхала і святога Аляксея; Пяршаі: святога Юрыя; Баравікоўшчына: месца мучаніцкай смерці благаслаўлёных мучанікаў Ахілеса Пухалы і Германа Стэмпеня).
- 19.00 – вячэра
- пасля вячэры – ад’езд
Рэгістрацыя ўдзельнікаў абавязковая. Зарэгістравацца неабходна да 27 мая:
- па тэл.:+375 (33) 696 57 17 (Viber; Telegram) – айцец Яраслаў Банасяк OFMConv, Гвардыян Беларускага Непакалянава ў Удзеле, Нацыянальны асістэнт па справах Рыцарства Беззаганнай у Беларусі
- або па электроннай пошце: miasteczkamaryi@gmail.com