З 26 па 28 мая ў Навагрудку (Гродзенская дыяцэзія) пры парафіі святога Міхала Арханёла адбудзецца практычна-адукацыйны семінар, які мае на мэце дапамагчы ладзіць евангелізацыйны Альфа-курс пры парафіях.
Узяць удзел у семінары арганізатары запрашаюць святароў, манаскіх асоб, катэхетаў і аніматараў пры парафіях, якія жадаюць весці Альфа-курс у сваіх супольнасцях.
Заняткі семінару будуць праводзіць святары, катэхеты і аніматары, якія займаюцца правядзеннем Альфа-курсу ў Гродзенскай дыяцэзіі на працягу многіх гадоў і маюць адпаведны досвед.
Семінар праводзіцца таксама для тых, хто ужо пачаў праводзіць Альфа-курс, для таго, каб дзяліцца і абменьвацца досведам.
Праграма семінара
- 26 мая, пятніца
- 17.00 – рэгістрацыя
- 18.00 – св. Імша на пачатак семінара
- 19.30 – вячэра
- 20.30 – знаёмства
- 21.30 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
- 27 мая, субота
- 8.00 – сумесная ранішняя малітва
- 8.15 – сняданак
- 9.15 – Даклад 1. Атмасфера сустрэчы. Сумесная гарбата: як і чаму. Размовы, забароненыя тэмы. Атмасфера супакою, прыняцця і рэлаксу (3 дакладчыкі па 15 хвілін кожны)
- 10.00 – магчымасць абмеркавання і пытанні
- 10.30 – кава-пауза
- 11.00 – Даклад 2. Досвед малых груп, як дзяліць групы, склад служачых, малітва і пост за ўдзельнікаў (3 дакладчыкі па 15 хвілін кожны).
- 11.45 – магчымасць абмеркавання і пытанні
- 13.00 – абед
- 14.00 – Даклад 3. Лекцыі: як выбіраем, як пішам, як праводзім, малітва за лектара, прынцып змяняльнасці лектараў (3 дакладчыі па 15 хвілін кожны).
- 14.45 – магчымасць абмеркавання і пытанні
- 15.15 – Вяночак да Божай Міласэрнасці
- 15.45 – Даклад 4. Духоўная апека Альфа-курсу: кс. Антоні Грэмза і кс. Юрый Жэгарын
- 16.15 – Даклад 5. Пост і малітва: штодзённая адзін за аднаго, за ўдзельнікаў, перад пачаткам сустрэчы. Заступніцкая малітва (3 дакладчыкі па 15 хвілін кожны).
- 17.00 – магчымасць абмеркавання і пытанні
- 18.00 – супольная Эўхарыстыя
- 19.30 – вячэра
- 20.30 – вечар Божай хвалы з заступніцкай малітвай
- 28 мая, нядзеля
- 7.45 – сумесная ранішняя малітва
- 8.00 – сняданак
- 8.30 – Даклад 5. Як служыць дарамі (2 дакладчыкі па 15 хвілін кожны)
- 9.00 – магчымасць абмеркавання і пытанні
- 10.00 – супольная Эўхарыстыя і завяршэнне семінара