У межах Тыдня малітваў аб пакліканнях да служэння ў Касцёле, які распачаўся 30 красавіка, у нядзелю Добрага Пастыра, У Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбудзецца малітва ў інтэнцыі новых святарскіх пакліканняў.
Семінарыйная супольнасць запрашае да ўдзелу ў малітве аб пакліканнях усіх ахвотных: моладзь, свецкіх і кансэкраваных асоб.
Сабраныя ў капліцы Міждыяцэзіяльнай семінарыі перад выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамэнтам будуць прасіць аб новых і святых пакліканнях да служэння ў Касцёле.
Малітва адбудзецца 4 мая, у першы чацвер месяца — дзень, асаблівым чынам прысвечаны малітвам аб пакліканнях.
Пачатак у 19.00.
Таксама на адарацыі семінарысты будуць дзякаваць Пану Богу за тых, хто іх нястомна падтрымлівае духоўна і матэрыяльна.