Пошук

27.04.2023 09:54   Паводле: pcd.by / Catholic.by

8 мая адбудзецца традыцыйная аднадзённая пешая пілігрымка з Пінска ў санктуарый Маці Божай Каралевы Палесся ў мястэчку Лагішын.

Катэдральная парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску сардэчна запрашае ўсіх ахвотных далучыцца да пілігрымкі, каб пешкі прайсці ад старадаўняй пінскай катэдры да санктуарыя Маці Божай Лагішынскай. Пілігрымы пераадолеюць адлегласць у 25 кіламетраў.

Як адзначаецца на сайце Пінскай дыяцэзіі pcd.by, сёлетняя пілігрымка асаблівым чынам прымеркавана да 110-годдзя пасвячэння касцёла ў Лагішыне, цяперашняга санктуарыя Пінскай дыяцэзіі, у якім захоўваецца цудадзейная ікона Дзіцяткі Езуса і Багародзіцы, Каралевы Палесся, увянчаная папскімі каронамі. Маці Божая Лагішынская з’яўляецца галоўнай апякункай Пінскай дыяцэзіі.

Пілігрымка вырушыць 8 мая ў 9.00 з пінскай катэдры і завершыцца ў 18.00 святой Імшой у Лагішынскім санктуарыі.

Каб атрымаць больш падрабязную інфармацыю пра ўдзел у пілігрымцы, а таксама пра магчымасць начлегу, арганізатары просяць звяртацца па наступных нумарах тэлефонаў (або Viber):

або на e-mail: pinskdioces@gmail.com

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа