Пошук

18.04.2023 15:26   Catholic.by
Ілюстрацыйная выява з адкрытых крыніц

12–13 мая пры парафіі святога Міхала Арханёла ў Навагрудку (Гродзенская дыяцэзія) адбудуцца «Навагрудскія сустрэчы з араганным і вакальным майстэрствам».

Арганізатары запрашаюць узяць у іх удзел касцёльных арганістаў, якія жадаюць паглыбіць свае веды, уменні і навыкі ў галіне вакальнага і арганнага майстэрства.

  • У праграме «Сустрэч»:
    • майстар-клас па арганнай і вакальнай тэхніцы;
    • лекцыі на тэму духоўнай і камунікацыйнай ролі мастацтва;
    • канцэрт арганнай і вакальнай музыкі;
    • сустрэча з цікавымі людзьмі і інш.
  • Майстар-клас праводзяць:
    • Кацярына Вабішчэвіч — выпускніца Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі па спецыяльнасці «спеў», выкладчыца Брэсцкага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Рыгора Шырмы па дысцыпліне «пастаноўка голасу»;
    • ксёндз Павел Аляскевіч — магістр тэалогіі і музыкалогіі, дакатарант Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта, выкладчык Гродзенскага тэалагічнага каледжа святога Казіміра;
    • Калініка Мядзведзева — канцэртуючая арганістка, выпускніца Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, выкладчыца Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры БДАМ па дысцыпліне «дадатковы інструмент (арган)» і Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа па дысцыпліне «дадатковы інструмент (клавесін)».

Дадатковая інфармацыя і запіс на майстар-клас па тэл.:
+375 (44) 771 99 83 – Марына

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця