Белтэлерадыёкампанія ў эфіры двух тэлеканалаў арганізуе прамыя трансляцыі шэрагу набажэнстваў святога Пасхальнага Трыдууму з мінскага архікатэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі, а таксама пакажа святочныя цырымоніі з удзелам Папы Францішка.
6 красавіка, Вялікі чацвер, тэлеканал «Беларусь 3»
- 19.00 — святая Імша Вячэры Пана. Цэлебрацыю ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. Трансляцыя з мінскага катэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі.
7 красавіка, Вялікая пятніца
- тэлеканалы «Беларусь 4 Віцебск» і «Віцебск»
- 19.00 — праграма «Вячэрні Віцебск» з удзелам біскупа Віцебскага Алега Буткевіча
- тэлеканал «Беларусь 3»
- 23.25 — набажэнства Крыжовага шляху з рымскага Калізея з удзелам Святога Айца Папы Францішка.
8 красавіка, Вялікая субота
- тэлеканал «Беларусь 4 Віцебск»
- 13.00 — праграма «Вячэрні Віцебск» з удзелам біскупа Віцебскага Алега Буткевіча
- тэлеканал «Віцебск»
- 20.00 — праграма «Вячэрні Віцебск» з удзелам біскупа Віцебскага Алега Буткевіча
- тэлеканалы «Беларусь 4 Віцебск» і «Віцебск»
- 21.00 — святая Пасхальная вігілія. Трансляцыя з парафіі святога Юзафа ў Воршы
- тэлеканал «Беларусь 1»
- 21.45 — святая Пасхальная вігілія. Цэлебрацыю ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. Трансляцыя з мінскага катэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі.
9 красавіка, Вялікдзень
- тэлеканал «Беларусь 1»
- 7.15 — віншаванне Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага.
- тэлеканал «Беларусь 3»
- 7.55 — Размовы пра духоўнае. Вялікдзень
- 8.05 — Святыні Беларусі
- 17.00 — благаслаўленне Папы Францішка «Гораду і свету».
Для зручнасці людзей з абмежаванымі магчымасцямі 6 і 8 красавіка трансляцыі з мінскага катэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі будуць суправаджацца сурдаперакаладам.