Пошук

03.04.2023 13:47   Catholic.by

Моладзь Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі працягвае збірацца на сустрэчы ў межах падрыхтоўкі да Сусветных дзён моладзі, якія сёлета пройдуць у Лісабоне. Далучацца да іх шчыра запрашаюць усіх ахвотных юнакоў і дзяўчат.

Удзельнікі даведаюцца пра святых заступнікаў СДМ і арганізацыю дзён моладзі, якія пройдуць у жніўні 2023 года ў сталіцы Партугаліі пад дэвізам «Марыя ўстала і пайшла паспешна» (пар. Лк 1, 39).

Мінулая сустрэча адбылася ў араторыі імя святога Яна Боско пры сталічнай парафіі святога Яна Хрысціцеля. Падчас яе моладзь даведалася новыя цікавыя факты пра СДМ і разам са святым Донам Боско працягнулі свой шлях да Лісабона.

Трэцяя агульная сустрэча моладзі пройдзе ў чацвер 13 красавіка ў катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску (плошча Свабоды, 9). Разам са святым Антоніем Падуанскім моладзь працягне сваю падрыхтоўку да СДМ. Юнакам і дзяўчатам дапаможа ў гэтым айцец Яўген Голуб OFMConv.

Узяць удзел у сустрэчы запрашаюць працоўную і студэнцкую моладзь ад 16-і гадоў.

Распачнецца сустрэча святой Імшой у 18.30 і завершыцца у 21.45.

Дадатковая інфармацыя па тэлефоне:
+375 (29) 357 15 86 — кс. Андрэй Бурак, адказны за душпастырства моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі

Абноўлена 03.04.2023 13:50
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа