Пошук

28.03.2023 11:37   Паводле: Samaranin.by / Catholic.by
Samaranin.by

У аўторак 28 сакавіка ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры ў Мінску пройдзе трэцяя лекцыя ў межах папулярнага курсу, які знаёміць усіх ахвотных з гісторыяй хрысціянства на беларускіх землях.

У чарговай, ужо трэцяй лекцыі, гаворка пойдзе пра перыяд з XVI па XVIІІ стагоддзе.

  • Пачатак у 18.15.

Раней ужо былі прадстаўлены тэмы «Пачатак хрысціянства на беларускіх землях (IX–XIII стагоддзі)» і «Гісторыя хрысціянства на беларускіх землях у перыяд з XІІІ па XVI стагоддзе».

На лекцыях удзельнікі маюць унікальную магчымасць пазнаёміцца са шматлікімі помнікамі гісторыі і культуры беларускага хрысціянства, адкрыць для сябе асаблівасці розных канфесій, убачыць рэдкія архіўныя здымкі і артэфакты.

Прапануецца аўтарскае бачанне гістарычных працэсаў развіцця хрысціянскіх канфесій на нашых землях. Прадугледжаны віктарыны, цікавыя пытанні і заданні, а таксама падарункі.

Лектар: навуковы супрацоўнік Павел Каралёў.

Адрас: Хрысціянскі сацыяльны цэнтр, вул. Серафімовіча, 19.

Уваход вольны.

Абноўлена 28.03.2023 11:40
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця