Ксяндзы хрыстусоўцы запрашаюць юнакоў 10–11 класаў (16–18 гадоў) на біблійную сустрэчу «Знайдзі сваё месца ў Касцёле».
«У святле Божага Слова хочам знайсці сваю дарогу да шчасця, гледзячы на прыклад веры апосталаў. На сустрэчы будзем прыглядацца да гісторыі паклікання і жыцця святога Пятра», — адзначаюць арганізатары.
Сустрэча адбудзецца з 27 па 29 сакавіка ў памяшканні Хрысціянскага сацыяльнага цэнтра ў Мінску (вул. Серафімовіча, 19).
- Ахвяраванне за ўдзел – 20 р.
- З сабою трэба мець Біблію, спальнік, нататнік.
- Запіс да 26 сакавіка па тэл.: +375 (33) 605 41 67 – кс. Андрэй Лысы SChr