Пошук

20.03.2023 14:54   Тэкст: с. Лена Міхалковіч MSF / Фота: Дар’я Сцяпанава / Catholic.by

Манаская супольнасць Сясцёр місіянерак Святой Сям’і запрашае прыняць удзел у Шостым адкрытым фестывалі мастацтваў «Вясёлка талентаў» для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, які сёлета пройдзе 11 мая ў Баранавічах (Пінская дыяцэзія).

Гэтае мерапрыемства адбываецца штогод з нагоды святкавання Дня абароны дзяцей.

Дэвіз сёлетняга фестывалю— «Сляды Любові і Міласэрнасці».

Арганізатары звяртаюцца да ўсіх, у чыім асяроддзі ёсць знаёмыя «асаблівыя» дзеці, якія жадаюць падзяліцца сваімі талентамі з іншымі, з просьбай падказаць ім пра магчымасць выступіць на фестывалі «Вясёлка талентаў» у наступных намінацыях:

  • жывапіс
  • дэкаратыўна-прыкладное мастацтва
  • вакал
  • харэаграфія
  • арыгінальны жанр
  • інструментальнае выканальніцтва.

З праграмай і правіламі ўдзелу можна азнаёміцца ў Палажэнні аб фестывалі «Вясёлка талентаў» ТУТ>>>

Рэгістрацыя ўдзельнікаў праводзіцца анлайн па спасылцы ТУТ>>>

Дадатковая інфармацыя ў спецыялізаванай групе ў сацыяльнай сетцы Вк>>>

Тэлефон для даведак: +375 (29) 890 64 16

Арганізатары шчыра запрашаюць усіх ахвотных і зацікаўленых прыняць удзел у фестывалі калі не ў якасці удзельнікаў, то як гледачоў, каб сваёй прысутнасцю падтрымаць выступоўцаў.

Фестываль адбудзецца ў чацвер 11 мая ў Палацы культуры «Тэкстыльшчык» у Баранавічах. Пачатак у 11.20.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця