Пошук

16.03.2023 12:12   Яна Чайко / Catholic.by

15 красавіка ў Варшаве адбудзецца з’езд беларусаў каталіцкага веравызнання, якія часова ці пастаянна пражываюць за мяжой і жадаюць маліцца па-беларуску.

Сустрэчу арганізуюць прадстаўнікі беларускіх каталіцкіх супольнасцяў у Польшчы, якія збіраюцца на малітвы на роднай мове ў Варшаве, Гданьску, Беластоку, Любліне, Лодзі, Кракаве, Уроцлаве і Познані.

Мэта сустрэчы — пазнаёміцца, абмеркаваць развіццё беларускіх супольнасцяў па-за межамі Бацькаўшчыны і падзяліцца вопытам будавання такой супольнасці.

«Для кагосьці гэта будзе месца пошуку аднадумцаў, а для кагосьці — крок, каб пачаць маліцца па-беларуску», — адзначаюць арганізатары.

Сустрэча адбудзецца 15 красавіка пры парафіі святога Аляксандра (пл. Трох Крыжоў, Варшава).

Больш інфармацыі пра сустрэчу на сайце Душпастырства беларусаў у Варшаве catholicby.pl

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця