Айцы францішкане запрашаюць ахвотных у Удзела (Віцебская дыяцэзія, Глыбоцкі дэканат), каб з 31 сакавіка па 2 красавіка правесці «Weekend (ўік-энд) з Марыяй» у «беларускім Непакалянаве» — мястэчку Беззаганнай.
Сустрэча адбудзецца ў францішканскім кляштары.
Тэма — «Запавет з Марыяй».
Запрошаны госць — сястра Назарыя Міклаш CSFN.
Падрабязная інфармацыя, праграма і анлайн рэгістрацыя ўдзельнікаў па спасылцы ТУТ>>>
або па тэлефоне: +375 (29) 772 56 78
Па пытаннях звяртацца праз сацыяльную сетку Інстаграм @weekend_mary