Пошук

08.03.2023 11:55   Samaranin.by / Catholic.by

Хрысціянскі сацыяльны цэнтр дабрачыннай Місіі Добрага Самараніна ў Мінску з 15 сакавіка запрашае ўсіх ахвотных на цыкл лекцый, якія пазнаёмяць з найбольш важнымі падзеямі гісторыі хрысціянства з X па XX стагоддзе на беларускіх землях.

Як паведамляецца на сайце місіі Samaranin.by, на лекцыях можна будзе:

  • даведацца пра пропаведзь хрысціянства на працягу тысячы гадоў на нашых землях;
  • пазнаёміцца са шматлікімі помнікамі гісторыі і культуры беларускага хрысціянства;
  • адкрыць для сябе асаблівасці розных канфесій;
  • убачыць рэдкія архіўныя здымкі;
  • пазнаць вядомых асоб у гісторыі хрысціянства Беларусі.

Прапануецца аўтарскае бачанне гістарычных працэсаў развіцця гісторыі хрысціянскіх канфесій на нашых землях. Прадугледжаны віктарыны, цікавыя пытанні і заданні, а таксама падарункі.

Лектар: навуковы супрацоўнік Павел Каралёў.

Першая лекцыя на тэму «Пачатак хрысціянства на беларускіх землях (IX–XIII стагоддзі)» адбудзецца 15 сакавіка ў 18.15.

Адрас: г. Мінск, вул. Серафімовіча, 19 (непадалёк ад станцыі метро «Пралетарская»).

Уваход вольны. У Місіі будуць удзячныя за ахвяраванні.

Абноўлена 08.03.2023 12:03
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця