Пошук

06.03.2023 09:31   Catholic.by
Фота Ніны Бабіч

У ноч з 18 на 19 сакавіка ў мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі пройдзе чуванне моладзі на тэму «Ці ведала Ты, Марыя?»

Да ўдзелу ў чуванні запрашаюць усіх ахвотных.

Праграма чування

  • 21.30 – рэгістрацыя
  • 22.00 – падрыхтоўка да святой Імшы
  • 22.30 – святая Імша
  • 0.00 – малітва Псальмамі
  • 0.45 – Ружанец
  • 1.45 – праца ў групах + перапынак на гарбату
  • 2.30 – Крыжовы шлях
  • 4.00 – перапынак на гарбату
  • 4.40 – адарацыя
  • 5.40 – благаслаўленне

Юнакі і дзяўчаты, якія не маюць магчымасці асабіста прысутнічаць на чуванні ў катэдры, могуць духоўна далучыцца да сваіх аднагодкаў з дапамогаю анлайн-трансляцыі на партале Catholic.by.

Па пытаннях удзелу звяртацца па тэл.:
+375 (29) 357 15 86 — ксёндз Андрэй Бурак, адказны за душпастырства моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі

Абноўлена 14.03.2023 13:57
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа