У панядзелак 6 сакавіка ў архікатэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі адбудзецца святая Імша за памерлага ксяндза каноніка Дзмітрыя Барылу.
Пробашч парафіі Маці Божай Ружанцовай і святога Дамініка ў мястэчку Ракаў і дэкан Валожынскага дэканата, які адышоў у вечнасць 28 лютага на 49-м годзе жыцця і 24-м годзе святарскага служэння, быў грэміяльным канонікам Мінскага катэдральнага капітула святога Міхала Арханёла і Маці Божай Будслаўскай з моманту яго стварэння. Развітанне са спачылам святаром і пахаванне адбудзецца 1–2 сакавіка ў Ракаве.
Канонікі Мінскага катэдральнага капітула збяруцца на святую Імшу за спачылага ксяндза Дзмітрыя ў панядзелак 6 сакавіка.
Пачатак а 12-й гадзіне.
На партале Catholic.by будзе весціся прамая трансляцыя цэлебрацыі.