Увечары ў чацвер 2 сакавіка ў сталічнай парафіі святога Францішка Асізскага (Новая Баравая) каталіцкая моладзь Мінска збярэцца на адарацыю «Кайцеся і верце ў Евангелле».
Такая малітоўная сустрэча моладзі на пачатку Вялікага посту будзе праходзіць ужо пяты год запар.
Пачатак у 20.00.
Юнакі і дзяўчаты запрашаюць сваіх аднагодкаў з усіх мінскіх парафій на пачатку Вялікага посту — асаблівага часу навяртання і пакаяння, — каб разам маліцца разам перад Найсвяцейшым Сакарамэнтам.
Адрас: в. Копішча, вул. Авіяцыйная, 4 (мікрараён Новая Баравая, Уручча 1).