Пошук

27.01.2023 09:09   Catholicnews.by
Фота: Caritas Vitebsk / Facebook

Дабрачыннае каталіцкае таварыства Caritas Віцебскай Дыяцэзіі паведамляе аб правядзенні ў сакавіку Пятага Дыяцэзіяльнага конкурсу на веданне Святога Пісання сярод дзяцей і падлеткаў з каталіцкіх парафій Віцебскай дыяцэзіі, а таксама гасцей з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Падрабязнасці падаюцца на сайце Catholicnews.by.

Удзельнікі конкурсу, як заўсёды, будуць падзелены на дзве ўзроставыя катэгорыі: І катэгорыя — дзеці ад 9 да 11 гадоў уключна (могуць быць маладзейшыя); ІІ катэгорыя — дзеці ад 12 да 14 гадоў уключна.

Асновай конкурсных матэрыялаў сёлета будзе змест наступных кніг Бібліі: Кніга Эстэры са Старога Запавету і Дзеі Апосталаў з Новага Запавету.

Пытанні конкурсу будуць пададзеныя на беларускай мове. У выпадку імёнаў, назваў і паняццяў, якія моцна адрозніваюцца ў беларускамоўнай і рускамоўнай версіях Святога Пісання, яны будуць пададзеныя ў двух варыянтах. На выкананне задання будзе адведзена 45 хвілін.

Конкурс складаецца з трох этапаў: парафіяльнага, дэканальнага і дыяцэзіяльнага.

Правядзенне першага, парафіяльнага этапу запланавана на 4 або 5 сакавіка. Для ўдзелу ў конкурсе парафіі неабходна даслаць арганізатарам па электроннай пошце запоўнены фармуляр для запісу да 25 лютага уключна.

Дэканальны этап адбудзецца 18 або 19 сакавіка. На дыяцэзіяльны этап, які стане фінальным, праходзяць па два удзельнікі з кожнай катэгорыі (усяго 4 удзельнікі) ад дэканата, якія атрымалі найбольшую колькасць балаў. У выпадку, калі ў нейкім дэканаце не набярэцца адпаведнай колькасці фіналістаў, яны будуць дабраныя з ліку удзельнікаў з іншых дэканатаў, якія занялі трэцяе месца на другім этапе.

Увага! Для гасцей з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі гэты этап будзе выглядаць інакш, у залежнасці ад колькасці ўдзельнікаў. Магчыма, фіналісты будуць вылучаны з кожнай парафіі, якая прыме ўдзел.

Фінал конкурсу запланаваны на другую палову красавіка ў Віцебску (пасля Вялікадня). Плануецца, што прыкладная колькасць фіналістаў не перавысіць 50-і чалавек.

Пытанні і прапановы, звязаныя з конкурсам, можна кіраваць на электронную пошту: vitebsk.caritas@gmail.com

Каардынатарам конкурсу з’яўляецца сястра Дар’я Галубкова OV.

Абноўлена 27.01.2023 11:11
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа