Пошук

26.01.2023 11:33   Catholic.by
Фота: Samaranin.by

Ксяндзы з законніцкай супольнасці хрыстусоўцаў запрашаюць юнакоў, якія ўжо скончылі школу, на трохдзённую біблійную сустрэчу «Знайдзі сваё месца ў Касцёле». Сустрэча пройдзе з 24 па 26 лютага ў Мінску.

«У святле Божага слова хочам знайсці сваю дарогу да шчасця, гледзячы на прыклад апосталаў.

На чарговай сустрэчы будзем прыглядацца да гісторыі паклікання і жыцця святога Пятра», — адзначаюць арганізатары.

Сустрэча адбудзецца ў памяшканні Хрысціянскага сацыяльнага цэнтра ў Мінску па адрасе: вул. Серафімовіча, 19.

  • Ахвяраванне за ўдзел – 20 руб.
  • З сабою трэба мець Біблію, спальнік, нататнік.
  • Запіс да 21 лютага па тэл.:
    +375 (33) 605 41 67 – ксёндз Андрэй Лысы SChr
Абноўлена 26.01.2023 11:33
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.