Увечары 31 снежня «Радыё Марыя» запрашае ўсіх ахвотных разам паглядзець хрысціянскі святочны фільм «Прыгоды снежкі, альбо Як мы надзею шукалі…»
Прэм’ерны паказ адбудзецца на YouTube-канале Radiomariaby.
Пачатак у 22.00
Незвычайнае навагодняе кіно для хрысціянаў створана ўпершыню, каб даць магчымасць людзям глядзець у навагоднюю ноч добрую, культурную, вясёлую каталіцкую віншаванку з глыбокім сэнсам, захаваць сябе на свята ў хрысціянскай сістэме каштоўнасцяў, адчуць еднасць і маральную падтрымку.
У фільме ўзялі ўдзел каталіцкія супольнасці з ўсёй Беларусі.
Гледачоў чакае больш за паўтары гадзіны гумару, спеваў, а таксама новы позірк на звыклыя рэчы. З гэтым фільмам хрысціянін зможа адчуць сябе «сярод сваіх» у першую ноч Новага года.