З 26 снежня 2022 года па 23 студзеня 2023 года ў мінскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) будзе праходзіць традыцыйны фестываль духоўнай музыкі «Калядныя вечары на Залатой Горцы».
Пачатак канцэртаў — 20.00.
Адрас: праспект Незалежнасці, 44 А (станцыя метро «Плошча Перамогі», за Палацам мастацтваў).
- 26 снежня, панядзелак
- літургічны хор «Голас душы» (мастацкі кіраўнік Таццяна Гажэўская)
- парафiяльны хор Verum cantus (мастацкі кіраўнік Яніна Хвалько)
- 29 снежня, чацвер
- Ганна Горбач (арган)
- 4 студзеня, серада
- Юлія Бурдзялёва (клавесін); Міхаіл Марцінкевіч (флейта)
- 5 студзеня, чацвер
- фальклорны гурт «Ліцьвіны» і Наталля Матыліцкая
- 6 студзеня, пятніца
- квартэт саксафонаў SAXOS (мастацкі кіраўнік Павел Казак)
- 7 студзеня, субота
- Аляксандра Галубцова (арган), Алеся Носава (скрыпка)
- 9 студзеня, панядзелак
- акадэмічны хор Белтэлерадыёкампаніі (дырыжор Андрэй Саўрыцкі)
- Віктар Кісцень (арган)
- 14 студзеня, субота
- Дзяржаўны камерны аркестр (дырыжор Яўген Бушкоў)
- Марына Рамейка (арган)
- 16 студзеня, панядзелак
- Духавы квінтэт Вялікага тэатра Беларусі
- Віктар Кісцень (арган)
- 21 студзеня, субота
- Дзяржаўны камерны хор (мастацкі кіраўнік Наталля Міхайлава)
- 23 студзеня, панядзелак
- Лізавета Марозава (арган)
- Ipына Марозава (цымбалы)