Пошук

15.12.2022 10:50   Samaranin.by / Відэа: Радыё Марыя / Catholic.by
Ксёндз Андрэй Лысы SChr. Фота: Jan.by

17 і 18 снежня ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры Дабрачыннай мiсiі Добрага Самаранiна адбудуцца рэкалекцыі для ўсіх ахвотных.

Духоўныя практыкаванні правядзе ксёндз Андрэй Лысы SChr.

Гэты святар раней быў рэктарам духоўнгай семінарыі законніцкай супольнасці Хрыстусоўцаў, да якой належыць, а з лета гэтага года нясе служэнне ў парафіі святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Кольбэ ў Мінску.

План рэкалекцый:

  • 17 снежня, субота
    • 15.00 – Пачатак рэкалекцый. Вяночак да Божай Міласэрнасці.
    • 15.15 – Канферэнцыя.
    • 16.00 – Адарацыя, споведзь.
    • 17.00 – Святая Імша з рэкалекцыйным навучаннем.
  • 18 снежня, нядзеля
    • 12.00 – Святая Імша з рэкалекцыйным навучаннем. Выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту.

Больш даведацца пра ксяндза рэкалекцыяніста Андрэя Лысага SChr, можна з праграмы з яго ўдзелам, якая выйшла на Радыё Марыя.

Абноўлена 15.12.2022 10:51
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа