
З 16 па 18 снежня ў рэкалекцыйным доме ксяндзоў марыянаў пры парафіі святога Юзафа ў Воршы пройдзе чарговы курс «Эмаўс» па вывучэнню Святога Пісання.
Біблійны курс «Эмаўс» — гэта не рэкалекцыі, а, хутчэй, заняткі па вывучэнні Бібліі.
Апроч лекцый на курсе ёсць таксама практыка малітвы Божым словам.
Курс прызначаны найперш для працы па вывучэнні Бібліі, таму неабходна мець з сабой усё тое, што бяруць студэнты на заняткі (Біблію, сшытак).
Пажадана, каб удзельнікі найперш прачыталі ў Новым Запавеце 1-е і 2-е Пасланне да Цімафея, 1-е і 2-е Пасланні Пятра і Пасланне да Ціта.
- Пачатак — пятніца ў 18.00
- Заканчэнне — нядзеля ў 17.30
Увага! Запіс абавязковы і працягваецца да 14 снежня (серада).
Па ўсіх пытаннях запісу і ўдзелу звяртацца па тэлефоне на нумар: +375 (33) 661 21 47
Адрас: Орша, вул. Савецкая, 6.
Адказныя за курс: доктар біблійнай тэалогіі Уладзіслаў Валаховіч і ксёндз Ілля Саўчанка МІС.