У снежні ў Гродзенскай дыяцэзіі пройдуць сустрэчы духавенства з традыцыйным дзяленнем аплаткай напярэдадні святаў Божага Нараджэння.
Першая аплаткавая сустрэча адбудзецца ў пятніцу 16 снежня ў парафіі Святой Сям’і ў Лідзе (вул. Тухачэўскага, 58).
Другая сустрэча пройдзе ў аўторак 20 снежня ў Міждыяцэзіяльнай духоўнай семінарыі ў Гродне.
Пачатак сустрэч а 11-й гадзіне.
Праграма сёлетніх аплаткавых сустрэч традыцыйная: прывітанне, супольная малітва Літургіі гадзінаў, аскетычная канферэнцыя, Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, дзяленне аплаткай, абвесткі Курыі, абед.