У чацвер 1 снежня ў касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Параф’янаве (Віцебская дыяцэзія, Докшыцкі дэканат) адбудзецца святая Імша ў інтэнцыі спачылага ксяндза Чэслава Адамовіча ў першую гадавіну з дня яго адыходу ў вечнасць.
Пачатак святой Імшы а 12-й гадзіне.
Спачылы год таму святар паходзіў з параф’янаўскай парафіі.
Пасля заканчэння духоўнай семінарыі ў Санкт-Пецярбургу нёс душпастырскае служэнне ў Калінінградскай вобласці Расеі. У 2008 годзе вярнуўся ў Беларусь, дапамагаў у душпастырстве ў Залатагорскай парафіі і ў парафіі Маці Божай Будслаўскай у Мінску.