Да снежня працягнуты набор слухачоў на Курсы сямейнага жыцця пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на 2022–2023 навучальны год. Курсы арганізаваны для ўсіх ахвотных, якія зацікаўлены дабром сям’і.
Мэта навучання — падрыхтоўка сямейных дарадчыкаў, якія могуць дапамагаць пры парафіі, у падрыхтоўцы сямейных пар да сакрамэнту сужэнства, у сямейнай кансультацыі.
Форма навучання завочная. Навучанне працягваецца 3,5 гады. З’езды адзін раз у месяц (субота і нядзеля), з кастрычніка па чэрвень.
Педагогі — духоўныя і свецкія людзі: з Гродна, Ліды, Мінска
Месца навучання: касцёл Найсвяцейшага Адкупіцеля (Гродна, вул. Курчатава, 41).
Пасля заканчэння курсаў слухач атрымлівае дыплом, які з’яўляецца падставай для выканання функцыі сямейнага кансультанта пры парафіях.
Для залічэння на курсы неабходна прадставіць дакументы:
- уласнаручна напісаная заява аб прыняцці з матывацыяй свайго рашэння
- уласнаручна напісаная аўтабіяграфія
- рэкамендацыя ад пробашча
- 2 фатаграфіі (3х4 см)
- ксеракопія дыплома аб заканчэнні навучальнай установы
- ксеракопія пашпарта (старонкі 31–33)
Падрабязная інфармацыя па тэлефоне:
+375 (29) 588 42 73 — Ірына Мялешка
Увага! Запіс па тэлефоне да 3 снежня.